На сайт МНС

Чэк-лісты

У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2017 г. № 1029 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2012 г. № 1147» загадамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 26.01.2018 № 32, ад 21.03.2019 № 90 унесены змены ў загад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 15.01. 2013 № 13, што ўсталёўвае кантрольныя спісы пытанняў (чэк-лісты), якія прымяняюцца Дзяржпрамнаглядам, абласнымі і Мінскім гарадскім упраўленнямі Дзяржпрамнагляду пры планаванні выбарачных праверак у сферах кантролю:

дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ у дачыненні да небяспечных вытворчых аб'ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі;

дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў;

дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (далей - Указ) пры планаванні выбарачных праверак кантралюючым (наглядным) органам павінен выкарыстоўвацца кантрольны спіс пытанняў (чэк-ліст), які накіроўваецца правяраемаму суб'екту для атрымання кантралюючым (наглядным) органам інфармацыі ў мэтах аналізу выканання правяраемым суб'ектам заканадаўства і вызначэння неабходнасці прызначэння выбарачнай праверкі. Інфармацыя па кантрольнаму спісу пытанняў (чэк-лісту) у адпаведнасці з пунктам 17 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення праверак, зацверджанага Указам, павінна быць прадстаўлена правяраемым суб'ектам кантралюючаму (нагляднаму) органу не пазней за 10 працоўных дзён з дня атрымання названага спісу (чэк-ліста ).


Назад

 

Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть