На сайт МНС

Задачы і функцыі

Дэпартамент па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржпрамнагляд) з'яўляецца структурным падраздзяленнем з правамі юрыдычнай асобы цэнтральнага апарату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (МНС), якое ажыццяўляе спецыяльныя функцыі ў галіне прамысловай бяспекі, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў.


Асноўнымі задачамі Дзяржпрамнагляду з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду ў галіне прамысловай бяспекі, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў;
  • забеспячэнне кантролю за выкананнем заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў;
  • папярэджанне тэхнагенных аварый і траўматызму ў арганізацыях, якія эксплуатуюць небяспечныя вытворчыя аб'екты, аб'екты перавозкі небяспечных грузаў, іншыя патэнцыйна небяспечныя аб'екты.

НАГЛЯДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ДЗЯРЖПРАМНАГЛЯДУ

Дзяржпрамнагляд ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку дзяржаўны нагляд за:

  • аб'ектамі з хімічнымі, фізіка-хімічнымі, фізічнымі працэсамі, на якіх магчыма ўтварэнне выбухованебяспечных асяроддзяў (сумесі газаў, пары, пылу з паветрам і іншымі акісляльнікамі), аміячна-халадзільнымі і хлораторнымі ўстаноўкамі, аб'ектамі захоўвання выбухованебяспечных хімічных рэчываў у складзе гэтых вытворчасцей;
  • металургічнымі (сталеплавільнымі, ліцейнымі, трубнымі, пракатнымі) вытворчасцямі;

  • абсталяваннем і сістэмамі газазабеспячэння, магістральнымі газа-, нафта- і нафтапрадуктаправодамі, падземнымі сховішчамі газу;

  • горнымі работамі, у тым ліку тымі, што праводзяцца ў мэтах, не звязаных са здабычай карысных выкапняў, падземнымі і гідратэхнічнымі збудаваннямі, бурэннем свідравін, геафізічных работ, здабычай цвёрдых, вадкіх і газападобных карысных выкапняў;

  • падземнымі і гідратэхнічнымі збудаваннямі;

  • пад'ёмнымі збудаваннямі, атракцыёнамі, паравымі катламі, сасудамі, якія працуюць пад ціскам, трубаправодамі пары і гарачай вады;

  • перавозкай небяспечных грузаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным і ўнутраным водным транспартам;

  • геолага-маркшзйдарскім забеспячэннем у пошуку, разведцы і распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, выкарыстаннем нетраў у мэтах, не звязаных са здабычай такіх выкапняў, у тым ліку пры будаўніцтве метрапалітэнаў і тунэляў рознага прызначэння;

  • вытворчасцю работ на аб'ектах, якія ажыццяўляюць утылізацыю боепрыпасаў;
  • прамысловымі выбуховымі матэрыяламі і піратэхнічнымі вырабамі, іх распрацоўкай, вырабам, перапрацоўкай, выкарыстаннем і рэалізацыяй, у тым ліку за выбуховымі рэчывамі, атрыманымі ў выніку ўтылізацыі боепрыпасаў;
  • праектаваннем (канструяваннем), вырабам і эксплуатацыяй тэхнічных прылад, якія ўжываюцца на патэнцыйна небяспечных аб'ектах;
  • ходам будаўніцтва патэнцыйна небяспечных аб'ектаў.


Назад

 

Голосование
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть