На сайт МНС

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Да падачы звароту ў Дзяржпрамнагляд рэкамендуем Вам азнаёміцца з інфармацыяй, размешчанай у раздзеле «Пытанне-адказ». Магчыма, адказ на пытанне, якое Вас цікавіць, ўжо размешчаны на інтэрнэт-сайце Дзяржпрамнагляду.

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Дзяржпрамнаглядзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

Пісьмовыя звароты ў Дзяржпрамнагляд (падаюцца з дапамогай паштовай сувязі/нарачным (кур'ерам)/у ходзе асабістага прыёму) могуць накіроўвацца заяўнікамі па адрасе:

Дзяржпрамнагляд, 220108, г. Мінск, вул. Казінца, д. 86, корп. 1

тэл. (+017) 218-47-01

рэжым работы: панядзелак-пятніца: 9:00 – 13:00, 14:00 – 18:00

Вусныя звароты выкладаюцца заяўнікамі ў ходзе асабістага прыёму.

Пры вусным звароце заяўнікі павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звесткі аб часе і парадку прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам:

  • Дзяржпрамнагляду - размешчаны ў раздзеле «Графік прыёму грамадзян»;

  • тэрытарыяльных падраздзяленняў . 

Электронныя звароты

Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароту.бел.

Звароты заяўнікаў, якія паступілі ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы наступны за ім працоўны дзень.

Звесткі аб вышэйстаячай арганізацыі:

Вышэйстаячая арганізацыя у адносінах да Дзяржпрамнагляду - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 5

Інтэрнэт-адрас: https://mchs.gov.by/

E-mail: mail@mchs.gov.by

Факс: +375 (17) 229-35-79, тэлефон: +375 (17) 306-09-15

Асабісты прыём грамадзян у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 5, кабінет прыёму грамадзян (каб. 120)

Папярэдні запіс на асабісты прыём да Міністра і яго намеснікаў праводзіцца ў прыёмных па адпаведных тэлефонах.

У выхадныя і святочныя дні прыём праводзіцца старшым інспектарам дзяжурнай часткі Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Рэспублікі Беларусь з 9-00 да 13-00.


Назад

 

Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть