На сайт МНС

Запрашаем на працу

Запрашаем на працу ў Дзяржпрамнагляд

Запрашаем на працу кіраўнікоў, спецыялістаў на розныя пасады (дзяржаўных служачых, служачых) і работнікаў па прафесіях рабочых у структурныя падраздзяленні Дзяржпрамнагляду:

у Брэсцкае абласное ўпраўленне ПАТРАБУЕЦЦА:

1.Дзяржаўны інспектар аддзела нагляду Брэсцкага абласнога ўпраўлення

Службовыя абавязкі: ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем суб'ектамі гаспадарання заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі ў частцы сістэм газаспажывання і газаразмеркавання

Патрабаванні да кандыдата: адукацыя вышэйшая, спецыялізацыя цеплагазазабеспячэнне + стаж працы на інжынерных пасадах не менш за 3 гады, наяўнасць навыкаў працы з камп'ютарнай тэхнікай.

Мы прапануем заработную плату ад 630 руб., поўны сацпакет, зыходзячы з палажэнняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Даведкі па тэлефоне: 8-(0162) 53-10-13

Мінскае гарадское ўпраўленне (тэл. (017) 218-47-57)

У Мінскім гарадскім упраўленні Дзяржпрамнагляду адкрыты вакансіі:

вядучага спецыяліста аддзела тэхнічнай дыягностыкі.

Службовыя абавязкі:

правядзенне электрафізічных вымярэнняў патэнцыйна небяспечных аб'ектаў (ліфтаў, эскалатараў).

Патрабаванні да кандыдата:

адукацыя вышэйшая, сярэдне-тэхнічная: профіль адукацыі - тэхнічная; наяўнасць навыкаў працы з кампутарнай тэхнікай.

Мы прапануем заработную плату ад 900 руб., поўны сацпакет, зыходзячы з палажэнняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

Упраўленне нагляду за бяспекай прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, перапрацоўкі збожжа і аміячных установак (тэл. (017) 218-47-42);

Упраўленне нагляду за бяспекай абсталявання, якое працуе пад ціскам, і цеплавых электрастанцый (тэл. (017) 218-47-24);

Упраўленне нагляду за бяспекай сістэм газазабеспячэння і магістральных трубаправодаў (тэл. (017) 218-47-78);

Упраўленне нагляду за бяспекай пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў (тэл. (017) 218-47-72);

Упраўленне нагляду за бяспекай горных і выбуховых работ, металургічных вытворчасцей і ўтылізацыі боепрыпасаў (тэл. (017) 218-47-43);

Упраўленне нагляду за бяспекай пры перавозцы небяспечных грузаў (тэл. (017) 218-47-40);

Упраўленне ліцэнзавання і дазвольнай работы (тэл.(017) 398-34-72);

Віцебскае абласное ўпраўленне (тэл. (0212) 33-53-48);

Гомельскае абласное ўпраўленне (тэл. (0232) 51-29-00);

Гродзенскае абласное ўпраўленне (тэл. (0152) 62-57-18);

Мінскае абласное ўпраўленне (тэл. (017) 218-47-05);

Магілёўскае абласное ўпраўленне (тэл. (0222) 76-50-53).

Агульныя абавязкі і кваліфікацыйныя патрабаванні да пасад дзяржаўных служачых вызначаны Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2003г. № 135 «Аб зацвярджэнні кваліфікацыйнага даведніка «Дзяржаўныя пасады дзяржаўных служачых». Да кіраўнікоў, дзяржаўных інспектараў Дзяржпрамнагляду прад'яўляюцца і іншыя патрабаванні, у адпаведнасці з відамі нагляду.

1. Нагляд за бяспекай прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці і перапрацоўкі збожжа: наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасцях, звязаных з праектаваннем, будаўніцтвам, мантажом, эксплуатацыяй, тэхнічным дыягнаставаннем, рамонтам аб'ектаў з хімічнымі, фізіка-хімічнымі, фізічнымі працэсамі, на якіх магчыма ўтварэнне выбухованебяспечных асяроддзяў (сумесі газаў, пар, пылу з паветрам і іншымі акісляльнікамі); аміячна-халадзільнымі і хларатарнымі ўстаноўкамі, аб'ектаў захоўвання выбухованебяспечных хімічных рэчываў у складзе гэтых вытворчасцей; прадпрыемстваў хлебапрадуктаў.

2. Нагляд за бяспекай абсталявання, якое працуе пад ціскам і цеплавых электрастанцый: наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасцях, звязаных з праектаваннем, будаўніцтвам, мантажом, эксплуатацыяй, тэхнічным дыягнаставаннем, рамонтам абсталявання цеплавых электрастанцый; паравымі і вадагрэйнымі катламі, сасудамі, якія працуюць пад ціскам; трубаправодамі пары і гарачай вады; кантролем металу і якасці зварных злучэнняў.

3. Нагляд за бяспекай пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў: наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасцях, звязаных з праектаваннем, мантажом, эксплуатацыяй, тэхнічным дыягнаставаннем, рамонтам пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў.

4. Нагляд за бяспекай сістэм газазабеспячэння і магістральных трубаправодаў: наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасцях, звязаных з праектаваннем, будаўніцтвам, мантажом, эксплуатацыяй, тэхнічным дыягнаставаннем, рамонтам абсталявання і сістэм цеплагазазабеспячэння, магістральных газа-, нафта- і нафтапрадуктаправодаў, газа- і нафтасховішчаў .

5. Нагляд за бяспекай пры перавозцы небяспечных грузаў: наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасцях, звязаных з перавозкай грузаў аўтамабільным, чыгуначным, паветраным і ўнутраным водным транспартам, з улікам спецыфікі перавозкі грузаў, якія маюць патэнцыйныя небяспекі.

6. Нагляд за бяспекай горных і выбуховых работ, металургічных вытворчасцей і ўтылізацыі боепрыпасаў: наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасцях, звязаных з горнымі работамі, у тым ліку якія праводзяцца ў мэтах, не звязаных са здабычай карысных выкапняў; бурэннем свідравін, геафізічнымі працамі; здабычай цвёрдых, вадкіх і газападобных карысных выкапняў, у тым ліку пітной вады са свідравін глыбінёй больш за 20 метраў; падземнымі і гідратэхнічнымі збудаваннямі; геолага-маркшэйдэрскім забеспячэннем пры пошуках, разведцы і распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, выкарыстаннем нетраў у мэтах, не звязаных са здабычай карысных выкапняў, у тым ліку пры будаўніцтве метрапалітэнаў і тунэляў рознага прызначэння; вытворчасцю работ на аб'ектах, якія ажыццяўляюць утылізацыю боепрыпасаў; прамысловымі выбуховымі матэрыяламі і піратэхнічнымі вырабамі, іх распрацоўкай, вырабам, перапрацоўкай, выкарыстаннем і рэалізацыяй; металургічнымі (сталеплавільнымі, ліцейнымі, трубнымі, пракатнымі) вытворчасцямі.

Упраўленне ідэалагічнай і кадравай работы - тэл. (017) 218-47-14.


Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть