Семiнар па пытаннях прамысловай бяспекi ў Мсцiслаускiм РГС
Інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Андрэй Арыненка прыняў удзел у сустрэчы, арганізаванай РУП «Магiлёўаблгаз» у фiлiяле ВУ «Горкiгаз» Мсцiслаускай РГС для разгляду пытанняў прамысловай бяспекі пры правядзенні работ у ахоўных зонах газаразмеркавальнай сістэмы і пры эксплуатацыі аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання зернесушыльных комплексаў, якія працуюць на газападобным паліве.
У ходзе семінара былі абмеркаваны пытанні па дзеянню работнікаў пры выяўленні на месцы вытворчасці работ камунікацый і збудаванняў, якія не значацца ў праектнай дакументацыі і ў выпадку пашкоджання газаправодаў.
На семінары даведзена да ведама прадстаўнікоў арганізацый, якія выконваюць рамонтныя, будаўнічыя і земляныя работы ў ахоўных зонах аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, інфармацыя аб інцыдэнтах на аб'ектах, якія падлягаюць дзяржаўнаму нагляду ў галіне прамысловай бяспекі, інфармацыя аб парадку выдачы дазволаў на права вытворчасці работ у ахоўных зонах аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы. Сістэмы, памерах і рэжымах іх выкарыстання, а таксама аб адказнасці за пашкоджанне газаправодаў пры вытворчасці работ.
Разгледжаны пытанні: арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання зернесушыльных комплексаў, якія працуюць на газападобным паліве, падрыхтоўкі і праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі.