Прыняты ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»
Работнікі Дзяржпрамнагляду прынялі ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу”.
Лес – адно з найважнейшых прыродных багаццяў Беларусі. 21 сакавіка - Міжнародны дзень лясоў - штогадовае свята, прысвечанае тэме захавання лясоў, і іх важнасці для ўсяго жыцця на зямлі. Традыцыйна кампанія па стварэнні новых лясоў праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і сёлета прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Супрацоўнікі цэнтральнага апарата Дзяржпрамнагляду сумесна з калегамі з Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога ўпраўленняў Дзяржпрамнагляду з запалам і энтузіязмам узяліся за справу па прымнажэнні лясных багаццяў нашай краіны. Высаджана 5000 маладых хвой на плошчы 0,8 га Вілейскага доследнага лясніцтва.
Гомельскаму абласному ўпраўленню ўчастак для пасадкі маладых саджанцаў хвоі і бярозы быў прадстаўлены ў Прыбарскім лясніцтве ДЛГУ “Гомельскі вопытны лясгас”.
Сумесна з прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў горада Гомеля саджанцы былі высаджаныя на плошчы больш за 1,4 га.
Прырода падзякавала за бескарыслівую і высакародную працу, падараваўшы пагодлівы сонечны дзень.