На сайт МНС

Віншуем з Юбілеем Аляксандра Вараб'ёва!

366

09 красавіка 2022 г. споўнілася 50 гадоў намесніку начальніка Мазырскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Аляксандру Мікалаевічу Вараб'ёву.

Сёння ў Мазырскім міжраённым аддзеле са знамянальнай датай Аляксандра Мікалаевіча павіншаваў начальнік абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Міхаіл Дайнека, начальнік і работнікі Мазырскага міжраённага аддзела, а таксама ветэраны.

Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Прудок Мазырскага раёна, па завяршэнні школы паступіў у Мазырскі політэхнічны тэхнікум, у 1991 годзе паступіў у Вышэйшае ваеннае інжынерна-будаўнічае вучылішча імя А.Н. Камароўскага г.Санк-Пецярбург. Аднак развал СССР унёс свае карэктывы ў далейшы лёс нашага юбіляра. У 1992 годзе Аляксандр Мікалаевіч вяртаецца на малую Радзіму і прызываецца ва Узброеныя Сілы. Пасля дэмабілізацыі працуе на розных пасадах у Мазырскай райаграпрамтэхніцы, сумяшчаючы работу з вучобай у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М.К.Крупскай.

У чэрвені 2001 года быў прыняты на працу ў Мазырскую рэгіянальную горнатэхнічную інспекцыю Гомельскага абласнога ўпраўлення Праматамнагляду старшым дзяржаўным інспектарам.

У жніўні 2002 года прызначаны на пасаду намесніка начальніка Мазырскай рэгіянальнай горнатэхнічнай інспекцыі Гомельскага абласнога ўпраўлення Праматамнагляду.

За 21 год працоўнай дзейнасці ў сістэме Дзяржпрамнагляду зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным, патрабавальным, адказным работнікам і кіраўніком.

За шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у працу па забеспячэнні прамысловай бяспекі на тэрыторыі Мазырскага раёна ў 2016 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мазырскага раённага выканаўчага камітэта. У 2021 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Дзяржпрамнагляду.

Шчыра жадаем Аляксандру Мікалаевічу здзяйснення намечаных планаў, удачы ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, яркіх і шчаслівых падзей і святочнага настрою!

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть