На сайт МНС

Кіраўніцтва Дзяржпрамнагляду

Начальнік Дзяржпрамнагляду

Клабук Аляксандр Рыгоравіч

IMG_2782a.jpg

Зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў Дзяржпрамнагляду па замацаваным структурным падраздзяленням.

Кіруе працай навукова-тэхнічнага савета Дзяржпрамнагляду.

Курыруе працу: упраўлення аналізу і планавання; упраўлення ідэалагічнай і кадравай працы; аддзела міжнароднага супрацоўніцтва; аддзела прававога забеспячэння; фінансавага аддзела; службы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; службы справаводства; галоўнага спецыяліста (ўласная бяспека).

Забяспечвае:

прадстаўніцтва Дзяржпрамнагляду ў Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь;

выкананне ўстаноўленых заканадаўствам мер па папярэджанні, выяўленні, спыненні правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі і карупцыйных правапарушэнняў;

узаемадзеянне з Міністэрствам па падатках і зборах, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам юстыцыі, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, Міністэрствам унутраных спраў, Следчым камітэтам, Генеральнай пракуратурай.

Тэлефон прыёмнай 8017 218-47-01.

Першы намеснік Дзяржпрамнагляду

Богдан Мікалай Антонавіч

IMG_0309.JPG

Арганізуе, забяспечвае і кантралюе ажыццяўленне кантрольнай (нагляднай) дзейнасці Дзяржпрамнагляду (за выключэннем дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза), падпісвае апавяшчэнні аб правядзенні праверак, прадпісанні на правядзенне праверак і рашэнні аб правядзенні маніторынгаў.

Арганізуе і забяспечвае ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за:

аб'ектамі і вытворчасцямі з хімічнымі, фізіка-хімічнымі, фізічнымі працэсамі, на якіх магчыма ўтварэнне выбухованебяспечных асяроддзяў, якія маюць у сваім складзе выбухованебяспечныя тэхналагічныя блокі з адносным энергетычным патэнцыялам больш за 9, аміячна-халадзільнымі ўстаноўкамі, якія змяшчаюць аміяк ад 1000 кг, хларатарнымі і складамі хлору ад 800 кг, аб'ектамі захоўвання збожжа і прадуктаў яго перапрацоўкі, камбікормавай сыравіны;

аб'ектамі горных і выбуховых работ, металургічных вытворчасцяў, утылізацыі боепрыпасаў, аб'ектамі, на якіх вырабляюцца, захоўваюцца, знішчаюцца прамысловыя выбуховыя рэчывы, піратэхнічныя вырабы;

перавозкай небяспечных грузаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным і ўнутраным водным транспартам.

Забяспечвае:

належны ўзровень тэхнічнага расследавання выпадкаў страты прамысловых выбуховых рэчываў, ініцыюе разгляд адпаведных актаў расследаванняў і прыкладаемых да іх матэрыялаў на пасяджэннях калегіі Дзяржпрамнагляду, выпрацоўку прафілактычных мер;

узаемадзеянне з Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Дзяржаўным мытным камітэтам, Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам, канцэрнамі «Белкаапсаюз», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім», Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта».

Курыруе працу:

упраўлення нагляду за бяспекай горных і выбуховых работ, металургічных вытворчасцяў і ўтылізацыі боепрыпасаў;

упраўлення нагляду за бяспекай прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, перапрацоўкі збожжа і аміячных установак;

упраўлення нагляду за бяспекай пры перавозцы небяспечных грузаў;

па арганізацыі і правядзенні праверкі ведаў у галіне прамысловай бяспекі і перавозкі небяспечных грузаў;

Гродзенскага абласнога ўпраўлення;

Мінскага абласнога ўпраўлення.

Кіруе:

міжведамасным саветам па выбуховай справе;

правядзеннем інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў Дзяржпрамнагляду.

Арганізуе працу з ветэранамі Дзяржпрамнагляду.

Тэлефон прыёмнай 8017 218-47-31.


Намеснік начальніка Дзяржпрамнагляду

Кончык Андрэй Антановіч  

IMG_2844a.jpg

Арганізуе і забяспечвае ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за:

сістэмамі газазабеспячэння і магістральных трубаправодаў;

паравымі і вадагрэйнымі катламі, сасудамі, якія працуюць пад ціскам, трубаправодамі пара і гарачай вады;

грузапад'ёмнымі збудаваннямі і атракцыёнамі;

выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза;

правядзенне ацэнкі аб'ектаў будаўніцтва патэнцыйна небяспечных аб'ектаў на прадмет выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне прамысловай бяспекі.

Забяспечвае:

удзел Дзяржпрамнагляду ў расследаванні няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з карыстальнікамі патэнцыйна небяспечных аб'ектаў: ліфтаў, эскалатараў, канвеераў пасажырскіх, пасажырскіх лінных дарог і атракцыёнаў, за выключэннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці;

узаемадзеянне з Міністэрствам культуры, Міністэрствам лясной гаспадаркі, Міністэрствам прамысловасці, Міністэрствам спорту і турызму, Міністэрствам энергетыкі, Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз, Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", ПУП "Захад-Транснафтапрадукт».

Курыруе працу:

упраўлення нагляду за бяспекай абсталявання, якое працуе пад ціскам, і цеплавых электрастанцый;

упраўлення нагляду за бяспекай пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў;

упраўлення нагляду за бяспекай сістэм газазабеспячэння і магістральных трубаправодаў;

Брэсцкага абласнога ўпраўлення;

Віцебскага абласнога ўпраўлення;

Магілёўскага абласнога ўпраўлення.

Кіруе міжведамасным саветам па трубаправодным транспарце.

Сцвярджае авансавыя справаздачы работнікаў Дзяржпрамнагляду.

Тэлефон 8017 218-47-04.

Намеснік начальніка Джяржпрамнагляду

Доўнар Барыс Францавіч

Довнар Б.Ф..jpg

Арганізуе і забяспечвае функцыянаванне дазвольнай сістэмы Дзяржпрамнагляду, мерапрыемствы па ліцэнзаванню, ажыццяўленню ліцэнзійнага кантролю, экспертную дзейнасць, правядзенне тэхнічнай дыягностыкі і тэхнічнага агляду патэнцыйна небяспечных аб'ектаў і тэхнічных прылад, якія на іх эксплуатуюцца, а таксама правядзенне ідэалагічнай працы.

Кіруе:

экспертным саветам Дзяржпрамнагляду;

атэстацыяй экспертаў у галіне прамысловай бяспекі і падпісвае пасведчанні эксперта ў галіне прамысловай бяспекі.

Забяспечвае ўзаемадзеянне з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам інфармацыі, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, Міністэрствам транспарту і камунікацый, Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, канцэрнам «Беллегпрам».

Курыруе працу:

упраўлення ліцэнзавання і дазвольнай працы;

службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;

галоўнага спецыяліста (ахова працы);

па матэрыяльна-тэхнічным развіцці;

па добраўпарадкаванні будынка і тэрыторыі Дзяржпрамнагляду;

па сацыяльным і бытавым забеспячэнні работнікаў Дзяржпрамнагляду;

па паляпшэнню ўмоў і аховы працы работнікаў Дзяржпрамнагляду;

па выкананні функцый заказчыка ў будаўніцтве;

Гомельскага абласнога ўпраўлення;

Мінскага гарадскога ўпраўлення.

Тэлефон 218-47-03.



Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть