Часопіс "Промышленная безопасность"
Штомесячны часопіс «Промышленная безопасность» створаны ў 1998 годзе як навукова-вытворчае выданне, закліканае прапагандаваць, асвятляць, дапамагаць вырашаць пытанні прамысловай бяспекі на прадпрыемствах рэспублікі.
На старонках выдання падымаюцца актуальныя праблемы вытворчасці горных работ, металургіі, хіміі, перавозкі небяспечных грузаў. Тут друкуюцца матэрыялы пра спецыфіку абслугоўвання і эксплуатацыі газавага абсталявання, вадагрэйных катлоў, сасудаў, якія працуюць пад ціскам, пад'ёмных механізмаў, магістральных трубаправодаў.
Аўтарамі артыкулаў з'яўляюцца кампетэнтныя спецыялісты Дзяржпрамнагляду і вопытныя вытворцы.
Пастаянна пад рубрыкай «Навука» змяшчаюцца артыкулы, аўтарамі якіх з'яўляюцца акадэмікі, вядомыя навукоўцы, эколагі.
Ідучы насустрач пажаданням чытачоў, у кожным нумары ў раздзеле «Дакументы» друкуюцца заканадаўчыя акты і нарматыўная дакументацыя, якія рэгламентуюць прамысловую бяспеку, што не знойдзеш на старонках іншых выданняў рэспублікі.
Адрас рэдакцыі: вул.Машынабудаўнікоў, 25, 220118, г.Мінск. Тэл. 8017 340-94-20. E-mail: prombez@ucp.by.
Назад