На сайт МНС

Задачы і функцыі

Дэпартамент па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржпрамнагляд) з'яўляецца структурным падраздзяленнем з правамі юрыдычнай асобы цэнтральнага апарату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (МНС), якое ажыццяўляе спецыяльныя функцыі ў галіне прамысловай бяспекі, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў.


Асноўнымі задачамі Дзяржпрамнагляду з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне нагляднай дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў;

  • папярэджанне няшчасных выпадкаў, аварый і інцыдэнтаў на небяспечных вытворчых аб'ектах і (або) патэнцыйна небяспечных аб'ектах і пры перавозцы небяспечных грузаў;

  • удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў.


Дзяржпрамнагляд у адпаведнасці з ускладзенымі на яго абавязкамі:

  • ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за арганізацыяй работ:
  1. у дачыненні да небяспечных вытворчых аб'ектаў і (або) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі;
  2. па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў;
  • ва ўстаноўленым парадку праводзіць тэхнічную экспертызу, тэхнічны агляд і дыягнаставанне тэхнічных прылад, якія выкарыстоўваюцца на патэнцыйна небяспечных аб'ектах, а таксама экспертызу іх праектнай і праектна-канструктарскай дакументацыі;

  • ажыццяўляе збор, накапленне і аналіз інфармацыі аб няшчасных выпадках, якія падлягаюць спецыяльнаму расследаванню, аварыях на патэнцыйна небяспечных аб'ектах, а таксама інцыдэнтах, якія могуць прывесці да аварый, звестак аб арганізацыі вытворчага кантролю за выкананнем патрабаванняў прамысловай бяспекі, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў, прымае меры па папярэджанні названых няшчасных выпадкаў, аварый, інцыдэнтаў;

  • праводзіць тэхнічнае расследаванне прычын аварый, інцыдэнтаў, спецыяльнае расследаванне няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на небяспечных вытворчых і (або) патэнцыйна небяспечных аб'ектах;

  • распрацоўвае і накіроўвае рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям абавязковыя для разгляду прапановы па пытаннях павышэння ўстойлівасці функцыянавання небяспечных вытворчых і (або) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў;

  • удзельнічае ў ліцэнзаванні МНС дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, ва ўстаноўленым парадку выдае дазволы (пасведчанні) на права выканання асобных відаў работ (аказання асобных відаў паслуг) пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў;

  • рэгіструе небяспечныя вытворчыя аб'екты ў дзяржаўным рэестры небяспечных вытворчых аб'ектаў;

  • удзельнічае ў працы камісій па выпрабаваннях патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, тэхнічных прылад;

  • інфармуе ў адпаведнасці з заканадаўствам грамадскасць аб стане бяспекі патэнцыйна небяспечных аб'ектаў;

  • распрацоўвае і прадстаўляе ў МНС:
  1. прапановы аб дзяржаўным рэгуляванні ў галіне прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў;
  2. прапановы па каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый па забеспячэнні прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў;
  3. прапановы аб стане спраў па забеспячэнні прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў для выкарыстання іх пры падрыхтоўцы штогадовага дакладу Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • аказвае ва ўстаноўленым парадку арганізацыям і грамадзянам платныя паслугі;

  • разглядае ва ўстаноўленым парадку звароты арганізацый і грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі.


Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть