На сайт МЧС

Дзяржпрамнагляд павіншаваў дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў ДУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі», з Калядамі

1130

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Дзяржпрамнаглядам арганізавана акцыя па зборы сродкаў для набыцця падарункаў дзецям, якія знаходзяцца на лячэнні ў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».

Акцыя ініцыявана першаснай арганізацыяй Дзяржпрамнагляду АА МНС ГА «Беларускі саюз жанчын» і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Дзяржпрамнагляду.

4 студзеня начальнік Дзяржпрамнагляду Аляксандр Клабук, намеснік начальніка Дзяржпрамнагляду Алег Ковель, старшыня першаснай арганізацыі Дзяржпрамнагляду АА МНС ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Занеўская і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Дзяржпрамнагляду Сяргей Вакуленка наведалі цэнтр і павіншавалі дзяцей з мінулымі і надыходзячым святамі, падарылі кожнаму салодкі падарунак.

Педагагічны калектыў РНПЦ і кіраўніцтва Дзяржпрамнагляду дзякуе калектыў Дзяржпрамнагляду за ўдзел у стварэнні адчування чараўніцтва і казачнага настрою ў дзяцей цэнтра.

Другие новости


 

Голосование
Оцените качество предоставленных услуг
Оцените качество предоставленных услуг
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть