На сайт МНС

Праверка ведаў і экзамены

Дзяржпрамнагляд ажыццяўляе:

1. праверку ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі:

1.1. кіраўнікоў і спецыялістаў, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва і прызначаны адказнымі за вядзенне работ пры выкананні работ і (або) аказанні паслуг, якія складаюць дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;

1.2. работнікаў службы прамысловай бяспекі (інжынер па прамысловай бяспецы, адказная асоба, на якую ўскладзены адпаведныя абавязкі па забеспячэнні прамысловай бяспекі);

1.3. асоб, адказных за бяспечную эксплуатацыю;

1.4. членаў (старшыня, намеснік старшыні) камісіі для праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, створанай у суб'екце прамысловай бяспекі;

1.5. асоб, якія прыцягваюцца ў якасці выкладчыкаў для правядзення тэарэтычнай падрыхтоўкі па пытаннях прамысловай бяспекі.

2. прыём экзаменаў у работнікаў суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў:

2.1. кіроўцаў механічных транспартных сродкаў для выканання перавозкі небяспечных грузаў;

2.2. спецыялістаў, адказных за перавозку, выкананне пагрузачна-разгрузачных работ на аўтамабільным і чыгуначным транспарце;

2.3. работнікаў унутранага воднага транспарту (каманднага складу судоў, іншых членаў экіпажа судоў, спецыялістаў партоў і арганізацый);

2.4. работнікаў паветранага транспарту (членаў лётнага экіпажа грузавых і пасажырскіх паветраных судоў, бортаператараў, бортправаднікоў, кіраўнікоў авіяцыйных арганізацый, кіраўнікоў аддзелаў і службаў арганізацыі перавозак, грузаадправіцеляў, пакавальнікаў, грузаатрымальнікаў, экспедытараў, грузавых агентаў па наземнай апрацоўцы, супрацоўнікаў службы бяспекі)

Указаная дзейнасць ажыццяўляецца аддзелам праверкі ведаў Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду, аддзелам праверкі ведаў Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду па адрасе: г.Мінск, вул. Казінца, 86, корпус 1, а таксама Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім і Магілёўскім абласнымі ўпраўленнямі Дзяржпрамнагляду.

Спампаваць НУМАРЫ ТЭЛЕФОНАЎ САКРАТАРОЎ КАМІСІЙ


УВАГА!!! УВАХОД У КЛАС ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА З БОКУ СТАЯНКІ АЎТАТРАНСПАРТУ


Графік прыёму заяў і правядзення праверкі ведаў, экзаменаў і выдачы пасведчанняў аб падрыхтоўцы

Прыём заяў панядзелак-чацвер
9.00 - 13.00
14.00 - 17.30
тэл. 8017 212-30-05
каб.110
e-mail: otdelproverki@tut.by

Арганізацыя і правядзенне праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі кіраўнікоў і спецыялістаў, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва і прызначаны адказнымі за вядзенне работ пры выкананні работ і (або) аказанні паслуг, якія складаюць дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі; членаў (старшыня, намеснік старшыні) камісіі для праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, створанай у суб'екце прамысловай бяспекі, які выконвае работы і (або) аказвае паслугі, якія складаюць дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі аўторак, чацвер
9.30 - 13.00
14.00 - 16.00
тэл. 8017 212-30-05
каб. 109
спецыяліст Вырко Маргарыта Мікалаеўна
Арганізацыя і правядзенне праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі работнікаў службы прамысловай бяспекі; асоб, адказных за бяспечную эксплуатацыю; членаў (старшыня, намеснік старшыні) камісіі для праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, створанай у суб'екце прамысловай бяспекі, які эксплуатуе небяспечныя вытворчыя аб'екты (патэнцыйна небяспечныя аб'екты); выкладчыкаў
панядзелак, серада
9.30 - 13.00
14.00 - 16.00
тэл. 8017 212-30-05
каб. 109
спецыяліст
Дудук Марыя Іванаўна
Арганізацыя і правядзенне праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі работнікаў суб'ектаў прамысловай бяспекі пасля праходжання падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі па папярэднім запісе
99.30 - 13.00
14.00 - 16.00
тэл. 8017 212-30-05
каб. 109
вядучы спецыяліст
Сватко Таццяна Леанідаўна
Арганізацыя і правядзенне экзаменаў у работнікаў суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў, пасля праходжання падрыхтоўкі ў навучальных арганізацыях па папярэднім запісе
9.30 - 13.00
14.00 - 16.00
тэл. 8017 398-34-72
каб. 110
спецыяліст
Татарынава Ганна Уладзіміраўна
Выдача пасведчанняў аб падрыхтоўцы работніка суб'екта перавозкі небяспечных грузаў, занятага перавозкай небяспечных грузаў панядзелак-чацвяр
9.30 - 13.00
14.00 - 17.30

пятница
9.30 - 13.00
(выдача пасведчанняў ажыццяўляецца ў паказаны час, але не раней чым за 5 працоўных дзен з дня здачы экзамену)
тэл. 8017 398-11-37
  каб. 110
спецыяліст

Прыём прадстаўнікоў арганізацый па пытаннях, што тычацца праверкі ведаў, экзаменаў і выдачы пасведчанняў аб падрыхтоўцы штодня
9.00- 16.00
тэл. 8017 398-73-18
каб. 108
начальнік аддзела праверкі ведаў Мінскага гарадскога ўпраўлення
Сухарукава Святлана Міхайлаўна

Асобы, якія з'яўляюцца ў суб'екце прамысловай бяспекі старшынём альбо намесьнікам старшыні камісіі для праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, створанай у суб'екце прамысловай бяспекі, асобай, адказнай за арганізацыю прамысловай бяспекі, асобай, адказнай за ажыццяўленне вытворчага кантролю, праходзяць праверку ведаў у камісіі Дзяржпрамнагляду па пераліку пытанняў № 1.

Члены камісіі для праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, створанай у суб'екце прамысловай бяспекі, праходзяць праверку ведаў у камісіі Дзяржпрамнагляду па пераліку пытанняў, якія змяшчаюць патрабаванні прамысловай бяспекі да небяспечных вытворчых аб'ектаў, патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, тэхнічных прылад у дачыненні да канкрэтных (пэўных) аб'ектаў: абсталявання, якое працуе пад залішнім ціскам (катлы, сасуды, трубаправоды пара і гарачай вады), газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання, грузапад'ёмных кранаў, ліфтаў, металургічных і ліцейных вытворчасцей і іншых.
Назад

 

Instagram
Instagram
Facebook
Facebook
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть